Следчым камітэтам вынесеныя пастановы аб прыцягненні ў якасці абвінавачаных Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна.
«Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя следствам паводле ч. 3 арт. 361 (заклікі да ўчынення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і глабальнай камп'ютарнай сеткі інтэрнэт) Крымінальнага кодэкса. Пракурорам санкцыянавана прымяненне да абаіх абвінавачаных меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Названыя асобы абвешчаныя ў вышук. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца», — распавялі ў Следчым камітэце.
Нагадаем, што легендарная плыўчыха Аляксандра Герасіменя ўзначаліла Фонд салідарнасці спартоўцаў, а ў дзень адкрыцця «Усебеларускага народнага сходу» накіравала ліст Аляксандру Лукашэнку. «Вы прыгнятаеце і знішчаеце свой народ, думаючы, што ён вас любіць. А ён вас ненавідзіць і просіць, каб вы хутчэй сышлі», — звярталася яна.
На пачатку красавіка стала вядома, што Следчы камітэт завёў крымінальную справу супраць Аляксандры Герасімені.
Паводле следства, Герасіменя і выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасці Аляксандр Апейкін распаўсюджвалі «заведама лжывыя звесткі аб ходзе і выніках выбарчай кампаніі, пра падзеі ў сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай і культурнай сферах жыцця грамадства». Нібыта яны звярталіся з заклікамі да замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый, скіраванымі на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.
Следства сцвярджае, што дзеянні Герасімені і Апейкіна нанеслі іміджавы і фінансавы ўрон, падарвалі прэстыж краіны на міжнароднай і палітычнай арэне, дыскрэдытавалі кіраўніцтва спартыўнай галіны і дзяржавы.
Таксама ў сакавіку стала вядома пра тое, што ў плыўчыхі адбіраюць дом у Драздах.
Алімпійскай прызёрцы Аляксандры Герасімені праз палітычную сітуацыю давялося з'ехаць з Беларусі ў Вільню. Да ад’езду яе школе плавання не падоўжылі дамову арэнды з тых жа прычын.
-
Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага
-
Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансіруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны
-
У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары