Аляксандр Лукашэнка адзначыў «вялікую чалавечую нотку» ў пасланні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Федэральнаму сходу. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Крамлі на сустрэчы з расійскім лідарам, перадае БелТА.

«Па-першае, хачу павіншаваць вас са сканчэннем чарговага прэзідэнцкага, вельмі цяжкага, вострага, я б сказаў, перыяду. А штогадовае пасланне прэзідэнта — гэта заўсёды вялікая праца. Гэта праца вельмі многіх людзей. Але ўсё роўна нагрузка кладзецца на прэзідэнта. Яму вызначаць, якім павінна быць пасланне. Мы заўважылі вялікую чалавечую нотку гэтага паслання. Абсалютна згодны з тымі высновамі, якія былі зробленыя. Асабліва падтрымліваю той нахіл, які быў вамі ўзяты ў гэтым пасланні — менавіта чалавек», — сказаў беларускі палітык.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што краіны сутыкаюцца з падобнымі праблемамі ў пытанні дэмаграфіі, таму важна прымаць меры для павышэння нараджальнасці, падтрымкі шматдзетных сем'яў. «Мы маем прыкладна тую ж падтрымку, забяспечваем падтрымку людзям, шматдзетным асабліва. Гэта прыярытэт нашай краіны. Таму ў нас гэта ўспрынята з адабрэннем», — адзначыў Лукашэнка.