У чацвер, 22 красавіка, у дварах Малінаўкі затрымалі каля 20 удзельнікаў дваровага маршу. Пра гэта паведамлялі чытачы TUT.BY, піша і тэлеграм-канал «Cпісы затрыманых».

Фота: чытач TUT.BY

Фота: чытач TUT.BY

Пра затрыманне ў 22 гадзіны ў Малінаўцы, на вуліцы Любімава, паведамілі чытачы. Увечары там праходзіла калона з дваровым маршам. Паводле звестак тэлеграм-канала «Cпісы затрыманых», у гэты дзень затрымалі больш за 30 чалавек. Па інфармацыі праваабаронцаў, многіх паставілі на калені на вуліцы.

Сёння ў суд Кастрычніцкага раёна прыйшло каля 10 спраў па артыкулах КаАП 24.23 і 24.3. Яшчэ каля пяці спраў будуць разглядаць па такіх жа артыкулах у Маскоўскім і іншых судах Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0