У палацы культуры ДК МТЗ праходзіць сход сяброў Партыі БНФ, які склікаў Лявон Баршчэўскі.

На сход зарэгістравалася каля 220 удзельнікаў, у залі знаходзіцца блізу 180 чалавек, разам з журналістамі і назіральнікамі.

Сход разглядаў два галоўныя пытанні: аб удзеле Партыі БНФ у наступнай прэзідэнцкай кампаніі і ўзаемадачыненнях з іншымі палітычнымі суб’ектамі, а таксама аб папярэднім вызначэнні кандыдата ад БНФ у наступныя прэзідэнцкія выбары. Сход рэкамендаваў вылучць Лявона Баршчэўскага ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?