Грамадства

Затрыманыя жонка і сын заснавальніка сеткі «Дамашні»

У гісторыі закрыцця крам «Дамашні» — новы паварот. На мінулым тыдні былі затрыманыя жонка і старэйшы сын Івана Беразоўскага. Сам заснавальнік сеткі знаходзіцца за межамі Беларусі. Пра гэта Tut.by распавялі тры не звязаныя адна з адной крыніцы.

Іван Беразоўскі (справа) на сустрэчы з арэндадаўцамі. Фота: gp.by

Паводле суразмоўцаў, распачата крымінальная справа па арт. 209 КК (Махлярства). Заснавальнікаў і топ-менеджараў сеткі падазраюць у завалоданні маёмасцю шляхам падману або злоўжывання даверам.

— Прычына — даўгі Беразоўскага перад банкамі, прыватнымі і дзяржаўнымі пастаўшчыкамі, партнёрамі, работнікамі. Яго просяць пагасіць даўгі і тады абяцаюць выпусціць сваякоў. Ён сцвярджае, што ўсё адразу пагасіць не можа, — распавядаюць крыніцы.

Паводле інфармацыі Tut.by, жонку і сына Беразоўскага затрымалі на мінулым тыдні, калі сілавікі наведваліся ў галоўны офіс «НП-сэрвісу», буйнога дыстрыб'ютара тавараў паўсядзённага попыту. Гэтая кампанія лічыцца падкантрольнай заснавальніку сеткі магазінаў «Дамашні».

Сам Беразоўскі недаступны для каментароў. Яго месцазнаходжанне невядома. Крыніцы ў сувязі з гэтым успамінаюць выпадак з 2018 года. Тады сілавікі падазравалі «НП-Сэрвіс» ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Беразоўскі адзін час быў у Лондане, але потым вярнуўся ў Беларусь і вырашыў пытанні. У Следчым камітэце паведамілі, што ўладальнік «НП-сэрвісу» кампенсаваў устаноўленую шкоду па справе, таму яго не змяшчалі пад варту, а ўзялі абавязацельства аб яўцы.

Іван і Святлана Беразоўскія аднагодкі — нарадзіліся ў 1972 годзе. Пачыналі свой бізнэс у 90-х у якасці ІП, гандлюючы на рынку ў Ждановічах. З часам сталі буйнымі імпарцёрамі прадуктаў харчавання, а затым уладальнікамі камерцыйнай нерухомасці. Муж і жонка заўсёды вялі непублічны лад жыцця.

Гісторыя крамаў «Дамашні» пачалася з 3 лютага 2016 года, калі быў адкрыты першы супермаркет у Мінску. На піку поспеху сетка налічвала больш за 75 магазінаў у розных гарадах Беларусі.

У лютым 2021 года многія крэдыторы апалчыліся на «Дамашні». Пастаўшчыкі паведамлялі аб даўгах на сотні тысяч рублёў. У адказ на гэта аператар стаў закрываць стратныя крамы, рэарганізоўваць свой бізнэс шляхам выдзялення 16 кампаній і весці перамовы з новымі інвестарамі. У гэты ж час сітуацыяй зацікавіліся сілавікі, пастаўшчыкоў сталі выклікаць у ДФР.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць