Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у чэрвені наведае Вялікабрытанію і Бельгію, гэта будзе яго першая паездка ў Еўропу на пасадзе кіраўніка дзяржавы.

Байдэн возьме ўдзел у саміце G7 у Карнуоле, Вялікабрытанія, які адбудзецца 11-13 чэрвеня, дзе ён пацвердзіць прыхільнасць шматбаковасці, будзе працаваць над прасоўваннем ключавых прыярытэтаў палітыкі ЗША ў галіне грамадскай аховы здароўя, аднаўлення эканомікі і змены клімату, а таксама прадэманструе салідарнасць і агульныя каштоўнасці асноўных дэмакратый.

Ён таксама правядзе двухбаковыя сустрэчы з іншымі лідарамі G7, уключаючы прэм'ер-міністра Брытаніі Борыса Джонсана.

З Брытаніі прэзідэнт ЗША накіруецца ў Брусэль, дзе возьме ўдзел у саміце NATO 14 чэрвеня.

У Брусэлі Байдэн таксама возьме ўдзел у саміце ЗША-ЕС.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?