Украінскія выканаўцы Віннік і Івашчанка, якія нядаўна прадставілі сумесны трэк «Діаманти», былі заяўлены ў гала-канцэрце ўрачыстага закрыцця фестывалю, аднак цяпер іх у афішы «Славянскага базару» няма. 

Ні ва ўкраінскай прэсе, ні на афіцыйных старонках Алега Вінніка і Эліны Івашчанка ніякіх паведамленняў аб тым, што яны адмовіліся ад выступу ў Віцебску, знайсці не ўдалося.

Інтрыгі дадае той момант, што маладая спявачка ў мінулым годзе брала ўдзел у конкурсе маладых выканаўцаў «Віцебск-2020». Пры гэтым яна не толькі заняла першае месца, але і стала лаўрэаткай спецыяльнай прэміі Аляксандр Лукашэнкі «Славянская надзея». А сам Віннік выступаў на фестывалі ў 2018 годзе, выкладаў фота з Віцебска ў сваім інстаграме. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?