Улада

Лукашэнка хоча, каб у выпадку смерці прэзідэнта ўлада пераходзіла да Рады бяспекі, а не да прэм'ера

Па цяперашняй Канстытуцыі ў выпадку смерці ці недзеяздольнасці прэзідэнта ўлада пераходзіць да прэм'ер-міністра. У варыянце, пра які заявіў Лукашэнка, уладу пяройме орган, дзе большасць складаюць сілавікі.

Тыдзень таму, падчас рэспубліканскага суботніка, Лукашэнка анансаваў падпісанне важнага дэкрэта. Тады ён казаў, што гэты дакумент павінен стаць адным з найважнейшых рашэнняў за гады яго прэзідэнцтва. 

«Скажыце, калі заўтра няма прэзідэнта, вы гарантуеце, што ўсё будзе нармальна? Не. Таму на гэты выпадак я падпішу ў найбліжэйшыя дні дэкрэт, як будзе выбудаваная ўлада ў Беларусі, перадае БелТА..

Прэзідэнта застрэлілі — на заўтра Рада бяспекі будзе надзелена паўнамоцтвамі. Трэба ўводзіць надзвычайнае становішча імгненна, аж да ваеннага, калі хтосьці на мяжы варушыцца. І Рада бяспекі павінна прымаць рашэнне, — патлумачыў Аляксандр Лукашэнка. — Таму я казаў, што падпішу гэты дэкрэт і вызначу, хто будзе кіраваць краінай «калі раптам».

«Я павінен прадугледзець усё. Таму будзе падпісаны гэты дэкрэт. У нас будзе фактычна калектыўны прэзідэнт у выглядзе Рады бяспекі.

Так, старшыня будзе: калі няма прэзідэнта, выконвае абавязкі прэм'ер. Ён будзе старшынстваваць, але ўсе рашэнні будуць прымацца таемным галасаваннем, каб не было ціску.

Калі будуць прэзідэнцкія выбары прызначаныя, уводзіць ці не ўводзіць надзвычайнае становішча, як дзейнічаць і гэтак далей — вось цывільныя і вайскоўцы ў Радзе бяспекі вырашаць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Па цяперашняй Канстытуцыі ў выпадку смерці ці недзеяздольнасці прэзідэнта ўлада пераходзіць да прэм'ер-міністра. У варыянце, пра які заявіў Лукашэнка, уладу пяройме орган, дзе большасць складаюць сілавікі. Аднак пытанне яшчэ і ў тым, што Канстытуцыю нельга мяняць дэкрэтам, для гэтага патрэбнае рашэнне парламента ці рэферэндум.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З 1 верасня ў школах забароняць тэлефоны14

З 1 верасня ў школах забароняць тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Серб Вучыч і славак Фіца раптоўна прыхварэлі. Іх удзел у парадзе ў Маскве пад пытаннем10

Зяленскі: Украіна не можа гарантаваць бяспеку сусветных лідараў, якія прыедуць у Маскву на парад 9 мая19

Над Чорным морам драматычна збілі расійскі самалёт Су-308

Беларус трапіў у рабства ў Дагестане. Калі ўцёк, трапіў на вайну — а цяпер ва ўкраінскі палон7

Беларус прывёз у Бразілію сала, каўбасу і жукоў у сотах мёду4

Новым спікерам Каардынацыйнай рады, хутчэй за ўсё, стане Арцём Брухан17

У парку Чалюскінцаў адпраўляюць на звалку аналаг легендарнага атракцыёна «Супер-8»1

Былы чыноўнік з Бабруйска пайшоў на вайну за Расію. Паміж кантрактам і смерцю прайшло 20 дзён16

Трамп апублікаваў згенераванае ФОТА сябе ў ролі Папы14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З 1 верасня ў школах забароняць тэлефоны14

З 1 верасня ў школах забароняць тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць