Са стужачкай, шарыкамі і асвятленнем у СМІ ў Гомелі ўрачыста адкрылі… калясачную і пандус ля дзіцячай паліклінікі. Ва ўрачыстым адкрыцці ўзяў удзел сам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Данчанка, да якога звярнуліся мясцовыя жыхары, каб паспрыяў з'яўленню аб'ектаў.

Прычым на агульным плане бачна, што пад'езд да пандуса не абсталяваны: разбітыя бардзюры, стаіць вада. 

З'яўленню пандуса і калясачнай паспрыялі таксама Гомельскі завод ліцця і нармаляў, Гомельскі завод станочных вузлоў, «Грын Фарм Кампані».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0