З мячом Вольга Падабед

З мячом Вольга Падабед

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе не змагла заваяваць медалі на чэмпіянаце Еўропы ў Латвіі. У матчы за трэцяе месца нашы дзяўчаты саступілі грозным іспанкам — 56:63.
Такім чынам, каманда Буяльскага на чацвёртым месцы.

Два гады таму ў Італіі беларускі былі трэцімі. Тым не менш адна з галоўных задачаў выхаду на чэмпіянат свету‑2010 выкананая. У ніводным іншым гульнявым відзе спорту такімі поспехамі беларусы пахваліцца не могуць.

У фінале сёння расіянкі сустрэнуцца з францужанкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?