У чарзе на мяжы з РФ сутыкнуліся фуры — загінулі чацвёра
Трагедыя здарылася ўвечары 25 красавіка, паведамляе Следчы камітэт. Грузавы аўтамабіль MAN рухаўся па трасе М-1 «Брэст-Менск-мяжа Расійскай Федэрацыі».
Фота СК
У гэты час на трасе выстраілася чарга з фур, якія рухаліся на пагранпераход. Каля 22 гадзін паблізу вёскі Рэдзькі Дубровенскага раёна MAN сутыкнуўся з фурай Volvo, апошняй у чарзе.
У выніку ДТЗ кіроўца і тры пасажыры ва ўзросце 24-46 гадоў, якія знаходзіліся ў аўтамабілі MAN, загінулі на месцы здарэння.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ