Апошні тыдзень перад Вялікаднем прысвечаны ўспамінам пра апошнія дні зямнога жыцця Ісуса Хрыста. Лічыцца, што ў гэтыя дні вернікі павінны трымаць асабліва строгі пост.

29 красавіка — Вялікі чацвер, затым Вялікая пятніца.

Вялікдзень сёння ў праваслаўных досыць позна — 2 мая. Каталікі і пратэстанты адзначылі яго амаль на месяц раней — 4 красавіка.

У 2022-м і 2023-м гадах розніца паміж Вялікаднямі будзе складаць тыдзень: 17 і 24 красавіка і 9 і 16 красавіка адпаведна.

А вось у 2024-м Вялікдзень у каталікоў і пратэстантаў будзе 31 сакавіка, а ў праваслаўных — 5 мая.

А ў 2025-м Вялікдзень будзе супольны — 20 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0