Сяргей Кавальчук. Фота Уладзіміра Несцяровіча, прэс-служба Мінспорту

«Вынікі зборнай, вынікі клубаў на еўрапейскай арэне за апошняе дзесяцігоддзе паказваюць, што няма выніку. А сродкі ўкладваюцца вельмі вялікія ў развіццё футбола. Не трэба казаць аб тым, што сёння нешта дрэнна. Мы яшчэ не папрацавалі ў гэтай сістэме. Пройдзе чатыры-пяць гадоў, можна рабіць нейкія першыя высновы. А цяпер пра тое, што мы «зламалі тое, што тут працавала» — калі яно тут так працавала, чаму няма вынікаў?

Калі вы тут стваралі гадамі, дзесяцігоддзямі, дваццацігоддзямі, рыхтавалі футбалістаў, чаму іх няма ў свеце? Дзе яны гуляюць, у якіх клубах? Назавіце клубы, у якіх сёння выступаюць — еўрапейскія, сусветнага ўзроўню клубы — дзе выступаюць нашы футбалісты, хто іх падрыхтаваў і якія вынікі. Не я гэтым займаўся, я працую літаральна тры гады, але вы ж тут так заўзята кінуліся і пачынаеце крытыкаваць, казаць. Давайце разбярэмся, чаму іх няма», - сказаў Кавальчук.