Але на вуліцы Бялецкага і праспекце Любімава ўдзельнікаў акцыі ўжо чакалі каля шасці бусаў з супрацоўнікамі міліцыі. Мінчукоў пачалі затрымліваць і класці ўсіх тварам на зямлю. У трох РУУСах Мінска, куды іх даставілі, на ўсіх склалі пратаколы па арт. 24.23 КаАП, а на некаторых склалі пратаколы і за непадпарадкаванне па арт. 24.3 КаАП, паведамляе spring96.org.

Пазней мінская міліцыя паведаміла, што на Маршы было затрымана каля 30 чалавек. Нам пакуль вядома аб выніках 23 судоў:

— 16 чалавек пакараныя 15-сутачнымі арыштамі;

— 5 чалавек па 2 пратаколах арыштаваныя на 30 сутак;

— 18-гадовы студэнт аштрафаваны на 30 базавых (870 рублёў);

— справы яшчэ дваіх мінчукоў адправілі на дапрацоўку. Іх павінны былі адпусціць з ІЧУ.

Чытайце таксама:
«Там было 50-100 чалавек, а не 10-15». Як Сяргея «Хлопотное дельце» Міронава судзілі за марш у Малінаўцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0