Адзначаецца, што мінімальны інтэрвал у тры месяцы мэтазгодны для людзей, якія маюць высокую рызыку заражэння мутаванымі варыянтамі віруса з высокім патэнцыялам распаўсюду.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра людзей, якія гадуюць пушных звяроў, або пра тых, хто выязджае ў іншыя краіны (работнікі кампаніі «Белавія» і інш.).

Калі COVID-19 развіўся пасля ўвядзення першага кампанента, але другі кампанент уведзены не быў, то яго ўвядзенне можна планаваць не раней чым праз 6 месяцаў пасля перанесенай інфекцыі.

У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што курс вакцынацыі неабходна завяршыць, паколькі паўнавартаснай працяглай абароны ўвядзенне аднаго кампанента і перанесеная інфекцыя маглі не сфарміраваць. У цяперашні час даследаванні ў гэтым кірунку працягваюцца.

Калі ў інтэрвале паміж увядзеннем кампанентаў чалавек захварэў, то ўвядзенне другога кампанента неабходна правесці пасля выздараўлення пры вострым захворванні або пачатку стадыі рэмісіі пры хранічным. У індывідуальных выпадках можна прадугледзець увядзенне другога кампанента праз 1-4 тыдні пасля выздараўлення пры вострым захворванні або пачатку стадыі рэмісіі пры хранічным захворванні (у залежнасці ад цяжкасці перанесенага захворвання). Неабходна ўлічваць рызыку ўзнікнення COVID-19, наяўнасць рызыкі яго цяжкай плыні.

Максімальны інтэрвал паміж увядзеннем кампанентаў не рэгламентаваны.

Пры гэтым адзначаецца, што няма неабходнасці ў абследаванні перад правядзеннем вакцынацыі на наяўнасць антыгена ці антыцелаў да віруса SARS-CoV-2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0