Фота Human Adaptation Institute

Фота Human Adaptation Institute

Група валанцёраў ва ўзросце ад 27 да 50 гадоў узяла ўдзел у эксперыменце, каб даследаваць межы адаптацыі чалавека да ізаляцыі. Усе ўдзельнікі адмовіліся ад тэлефонаў, гадзіннікаў, сонечнага святла і сувязі са знешнім светам і змянілі сучасны камфорт на пячору з пастаяннай тэмпературай 12°C і 95-адсоткавай вільготнасцю.

Фота Human Adaptation Institute

Фота Human Adaptation Institute

Удзельнікі мусілі самастойна выпрацоўваць электрычнасць з дапамогай ровара і здабываць ваду з калодзежа на глыбіні 45 метраў пад зямлёй.

Фота Human Adaptation Institute

Фота Human Adaptation Institute

Заснавальнікі эксперыменту перакананыя, што такі досвед дапаможа праверыць здольнасць людзей адаптавацца да экстрэмальных умоў. Гэтыя пытанні сталі асабліва актуальнымі, калі людзі сутыкнуліся з ізаляцыяй падчас пандэміі каранавіруса.

Навукоўцы прааналізавалі звесткі мазгавой актыўнасці ўсіх удзельнікаў перад тым, як яны спусціліся ў пячору, каб потым вымераць іх пасля 40-дзённай ізаляцыі і параўнаць паказальнікі. Эксперты адзначаюць, што ў эксперыменце не было кантрольнай групы, што з’яўляецца неабходным кампанентам у навуковых даследаваннях.

Як апісваюць французскія журналісты, большасць удзельнікаў выглядалі здаровымі, але бледнымі. Многія з іх пасля казалі, што былі гатовыя правесці ў пячоры яшчэ некалькі дзён.

Фота Human Adaptation Institute

Фота Human Adaptation Institute

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0