Грамадзянін Беларусі, які прыбыў у Салечнікі на грузавіку Scania, заявіў, што вязе ДСП транзітам праз Літву. Літоўскія памежнікі вырашылі праверыць груз і адправілі машыну на рэнтген, паведамляе мытная служба Літвы.

Аказалася, у плітах ДСП было схавана каля паўмільёна пачкаў цыгарэт на суму больш за 1,7 млн еўра.

Кіроўцу, які перавозіў тавар, арыштавалі на месяц. Па факце кантрабанды пачалі дасудовае расследаванне.

Гэта ўжо шосты за паўгода перахоп вялізных партый кантрабандных цыгарэт з Беларусі на межах Польшчы і Літвы. Так, 22 лютага польскія мытнікі спынілі кантрабанду 1,8 млн пачкаў агульным коштам больш за 6 млн еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0