У Турцыі з 29 красавіка па 17 мая будзе дзейнічаць поўны лакдаўн. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Эрдаган, паведамляе Анадолу.

Абмежаванні пачнуць дзейнічаць з 19:00 29 красавіка да 05:00 17 мая. У гэты перыяд закрыюць усе офісы і працоўныя месцы, акрамя асобна дазволеных. Міжгароднія паездкі будуць ажыццяўляцца толькі пры наяўнасці абавязковага дазволу, грамадскі транспарт будзе працаваць з 50% загружанасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0