• Аляксеева Яўгенія (дзяўчына з Мендзялеева, у якой сёння дзень нараджэння)
  • Барышнікава Дар'я
  • Карпей Іван (забралі з дома)
  • Кірцун Кацярына
  • Крукоўскі Аляксей (затрыманы каля дома)
  • Рымша Уладзімір
  • Эльяшэвіч Ілона (затрыманая на віншаванні сяброўкі з днём нараджэння)

Каля 10 чалавек было затрымана ў двары па вул. Мендзялеева, куды маладзёны прыйшлі павіншаваць сваю сяброўку з днём нараджэння і сканчэннем каранціну ў сувязі з каранавірусам. Хлопцы і дзяўчаты былі апранутыя ў спецыяльныя касцюмы і трымалі плакаты. У хуткім часе ў двор прыехалі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія спачатку акружылі людзей, праверылі дакументы, а потым усіх затрымалі. 

У мінскі офіс беларускай партыі «Зялёныя» прабіваліся невядомыя. Пра гэта паведаміў старшыня партыі Дзмітрый Кучук.

Ён адзін знаходзіцца ў офісе і не можа выйсці, бо ў пад'ездзе і на вуліцы дзяжураць «ціхары».