Цікава, што крама «Зарніца» належыць выпраўленчай установе — калоніі №11. Але знаходзіцца не на тэрыторыі калоніі, а проста ў горадзе, гандлюе прадуктамі.

«Наша Ніва» звязалася з загадчыцай крамы, але жанчына адмовілася размаўляць аб здарэнні.

У суседняй краме распавялі, што літаральна перад трагедыяй да іх завітаў вельмі падазроны кліент.

«Учора заходзіў нейкі мужчына — я не магу дакладна сцвярджаць, што гэта ён, але вельмі падобна да таго. Гэта быў чалавек гадоў 40 на выгляд, неахайна апрануты: джынсы расшпіленыя. Невысокі рост, хударлявы мужчына, — распавялі ў суседняй краме. — 

Было падобна, што ён пад нейкімі наркотыкамі. Спайсы, можа, ці што? Бо вельмі дзіўныя вочы былі ў яго, такія мутныя. Але алкаголем не пахла.

Гэты мужчына спытаў у мяне адвёртку. Кажа, не крыжавую, а плоскую трэба. Я адказала: мы інструментам не гандлюем. Ён адразу выйшаў і пайшоў у «Зарніцу».

Але зноў жа — не магу сцвярджаць, што тое быў дакладна адзін і той жа чалавек. Сама я труп не бачыла. А прадавачкі з «Зарніцы» цяпер маўчаць — напэўна, ім далі загад ні з кім не гаварыць на гэтую тэму». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0