unsplash.com
Па словах еўракамісара, вакцыны ў першую чаргу пойдуць тым, хто працуе ў сферы аховы здароўя.
— Гаворка ідзе аб 530 тысячах медыцынскіх работнікаў у краінах «Усходняга партнёрства» [у ініцыятыву ўваходзяць Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна]. Нам давядзецца даць ім дзве дозы, таму лёгка палічыць, што гэта больш за 1 мільён доз, — сказаў Вархелі.
Паводле яго слоў, пастаўкі пакуль тармозяцца з-за затрымкі паставак у ЕС вакцыны ад кампаніі AstraZeneca.
На пытанне, ці ёсць магчымасць падтрымаць Беларусь у пытанні паставак прэпарату, ён адказаў, што Еўракамісія ў цяперашні час не кантактуе з афіцыйным Мінскам.
— Было б складана даставіць вакцыну ў Беларусь, таму што ўрад у Мінску цяпер не вядзе з намі перамоваў, — адзначыў ён.
У ініцыятыву «Усходняе партнёрства» ўваходзяць Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна.