Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Прычынай для аптымістычнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне сталі высокія тэмпы вакцынацыі насельніцтва і эфектыўная барацьба з распаўсюджваннем віруса, адзначае агенцтва.

Улады Сінгапура аператыўна закрылі межы, а таксама ўвялі строгі каранцін для інфікаваных і тых, хто кантактаваў з імі. Дзякуючы жорсткім мерам удалося звесці штодзённую колькасць заражэнняў да мінімуму.

Для вызначэння становішча краіны ў рэйтынгу прааналізавалі ключавыя фактары: паказчыкі смяротнасці, агульную колькасць хворых, колькасць праведзеных тэставанняў і статыстыку па правядзенні вакцынацыі. Сінгапур набраў 79,7 бала, за ім ідзе Новая Зеландыя, затым — Аўстралія і Ізраіль.

У дзясятку ўваходзяць таксама Тайвань, Паўднёвая Карэя, Японія, ААЭ, Фінляндыя, Ганконг

Усяго ў даследаванні прымалі ўдзел 53 краіны. Расія заняла 22 месца, а Польшча — 52-е. Беларусі, Украіны, Літвы і Латвіі ў спісе няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0