Гэта першы прысуд за інцыдэнт на пікеце ў Гродне 29 мая 2020 года (калі быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі).

Арановіча прызналі вінаватым у тым, што ён займаўся арганізацыяй дзеянняў у розных гарадах, якія груба парушаюць грамадскі парадак, разам са Статкевічам, Севярынцам, Ціханоўскім (ч. 1 арт. 342 КК). Да таго ж яго асудзілі за падрыхтоўку да масавых беспарадкаў (ч. 2 арт. 293 КК). Суд таксама вырашыў спагнаць з Арановіча матэрыяльную шкоду 278 рублёў.

Доказам, які нібыта пацвярджаў віну Арановіча, была дымавая шашка, якую знайшлі ў ягоных бацькоў на гарышчы падчас ператрусу.

Фігурант сваёй віны не прызнаў. Апошняе слова Арановіча заняло каля 20 секундаў.

«Справу сфабрыкавалі. Доказаў няма. Абараняцца мне не далі. Усе зацікаўленыя ў тым, каб мяне пасадзіць», — сказаў Арановіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0