Эканоміка

«Гэта можа быць фатальным». Таццяна Манёнак пра імавернае скасаванне паставак расійскай нафты

Расійскія нафтавыя кампаніі могуць прыпыніць пастаўкі на Нафтан з-за санкцый ЗША. Абмежавальныя меры непасрэдна не закранулі расійскія кампаніі, але яны занепакоеныя тым, што іх могуць пакараць, калі працягнецца супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі, паведамляе Reuters. Вашынгтон адклікаў дазволы на некаторыя здзелкі ЗША з дзевяццю падсанкцыйнымі беларускімі дзяржаўнымі прадпрыемствамі, уключаючы завод «Нафтан» і яго ўладальніка «Белнафтахім».

Што гэта азначае для Беларусі? Мы пацікавіліся ў аглядальніцы «Белрынку» Таццяны Манёнак.

Яна кажа, што цяжка аналізаваць інсайдарскую інфармацыю без афіцыйных заяваў, хаця крыніца інфармацыі аўтарытэтная, дый адсутнасць абвяржэнняў з боку названых кампаній дазваляе меркаваць, што такі сцэнар разглядаецца. 

«Не вельмі верыцца, што такое ўвогуле магчыма, і Расія перастане пастаўляць нафту ў Беларусь праз амерыканскія санкцыі. Прынамсі ў час дзеяння гэтага пакета санкцый да яго прыпынення (санкцыі ЗША супраць «Белнафтахіма» і іншых прадпрыемстваў былі ўведзеная ў 2007 годзе — «НН») расіяне не баяліся пастаўляць», — кажа Манёнак. 

«Калі яны так занепакоіліся, то, імаверна, змянілася нешта ў механізме дзеянняў санкцый, у чым я не эксперт. 

Але калі буйныя кампаніі сапраўды адмовяцца ад паставак на «Нафтан», то наступствы могуць быць фатальнымі.

«Нафтан» перапрацоўвае 9-10 мільёнаў тон нафты ў год, гэта палова нашай перапрацоўкі. Яго прадукцыя ідзе і на ўнутраны рынак, і на знешні рынак, на працу «Нафтана» завязаная работа «Паліміра» і «Магілёўхімвалакна».

Замясціць гэтыя аб'ёмы аб'ектыўна будзе вельмі цяжка: мы бачым, з якімі цяжкасцямі адбываецца дыверсіфікацыя, невялікія партыі ідуць з Азербайджана, але калі забаяцца расіяне, то, імаверна, забаяцца пастаўляць і астатнія?

Я думаю, што ў такім разе павялічацца пастаўкі з Расіі ў Мазыр, які не пад амерыканскімі санкцыямі. Нашыя сціплыя ўласныя запасы нафты будуць перанакіраваныя з экспарту на ўнутраны рынак. Але асноўнае — будзе весціся пошук маленькіх нафтавых кампаній у Расіі са сціплымі абаротамі, якія за мяжу ў прынцыпе не пастаўляюць, таму могуць не баяцца заходніх санкцый.

Але яны змогуць паставіць аб'ёмы, дастатковыя хіба што для падтрымкі цыкла вытворчасці, бо спыняць завод вельмі дорага, трэба, каб ён хоць нешта перапрацоўваў. 

Сітуацыя таксама моцна пагоршыцца, калі да амерыканскіх санкцый далучацца еўрапейцы». 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

Развітанне з эрай герояў. Чым парадуе «Місія невыканальная: фінальная расплата»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць