Мінэнерга сёння ў сваім тэлеграм-канале паведаміла: праблемы з доступам на афіцыйны сайт БелАЭС паўсталі праз падмену IP-адраса.

«Для ўкіду недакладнай інфармацыі зламыснікі стварылі фішынгавую старонку з атрыбутамі сайта БелАЭС, куды перанакіроўваліся карыстальнікі сайта станцыі, — адзначаецца ў паведамленні. — А праца афіцыйнага сайта БелАЭС не парушалася».

Па факце выяўлення падмены IP-адраса фішынгавая старонка была заблакаваная. Высвятляюцца датычныя да інцыдэнту асобы.

Мінэнерга дадае, што ў сувязі з тым, што сайт БелАЭС не размешчаны на серверах станцыі, інцыдэнт не нясе пагрозы для яе інфармацыйных сістэм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0