Фота Надзеі Бужан

Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні, днём месцамі парывісты. Уначы -2..+4°С, днём ад +11°С па паўночным усходзе да +18°С па Брэстчыне, паведамляе pogoda.by.

У Мінску да +12°С.

30 красавіка, у пятніцу, дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу ўжо +5..+10°С, днём ад +9°С па поўначы да +19°С па Гомельшчыне. У Мінску да +15°С.

1 мая ноччу кароткачасовыя дажджы, а днём пераважна без ападкаў. Ноччу 0..+7°С, днём + 9..+16 ° С.