Ад рэдакцыі

Як Якуб Колас адсядзеў тры гады на Валадарцы. Сёння прадаём новы нумар «Нашай гісторыі» — прыходзьце!

У продажы з'явіўся свежы нумар «Нашай гісторыі», падпісчыкі таксама яго атрымалі. Але вы маглі прапусціць папярэдні нумар з Міколам Ермаловічам на вокладцы — прыходзьце па яго.

Гэтым разам нумар «Нашай гісторыі» пачынае артыкул пра тры гады зняволення на Валадарцы Якуба Коласа. За што паэт і пісьменнік трапіў туды? За «несанкцыянаваны з'езд» настаўнікаў. Найлепшыя творы беларускага генія — «Новая зямля» і «Сымон-музыка» — ствараліся менавіта ў мінскай каталажцы.

Найлепшыя артыкулы свежага нумару «Нашай гісторыі» (4/2021):

— У 18 гадоў ён трапіў у Асвенцім, у 24 гады — у камуністычную турму. А ў 73 гады стаў міністрам замежных спраў свабоднай Польшчы. Неймавернае жыццё Уладзіслава Барташэўскага

Швейцарыя. Праз рэферэндум тут вырашаецца абсалютна ўсё: ад уступлення ў Еўрасаюз да захавання рог у кароў (тэкст напісаў часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч)

Махатма Гандзі — чалавек, які мірным пратэстам здабыў незалежнасць для Індыі.

— Гісторыя пра крадзеж царкоўнага серабра з Магілёва XVII стагоддзя — жывы дэтэктыў.

— Белы Ковель — пра што думалі магнаты з Вільні, калі будавалі барочны замак без абарончых валоў і бастыёнаў так блізка да мяжы з Масковіяй.

Мы будзем прадаваць у Мінску свежы нумар «Нашай гісторыі» два дні па нашым рэдакцыйным адрасе Энгельса, 34а (гэта там, дзе рэдакцыя «Народнай Волі»):

  • у пятніцу, 30 красавіка, з 16:00 да 20:00
  • у суботу, 1 мая, з 12:00 да 18:00.

Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам.

Калі ласка, падрыхтуйце наяўныя грошы (наш касавы апарат не прымае аплату карткай). Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы (таксама выйшлі свежыя нумары) будзем прадаваць па 2,5 рублі за нумар.

Прыйдзіце і купіце часопіс — для сябе і для сваякоў, суседзяў, сяброў, калег па працы. 

У нас можна будзе купіць як новы нумар, так і некаторыя ранейшыя.

Апроч таго, часопісы можна набыць у кнігарнях, у некаторых супермаркетах, на некаторых поштах і ў прыватных распаўсюднікаў. 

Мінск

  • «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)
  • Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45
  • «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)
  • «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9) ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

Анлайн праз: Mmkut.by, Kniganosha.by, Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня». 

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10) ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Нагадваем, што наш часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

На чэрвень яшчэ можна падпісацца аж да канца мая — падпісны індэкс 00469. З другога паўгоддзя «Нашу гісторыю» выкідаюць з «Белпошты», таму мы запусцім уласную сістэму падпіскі

Падобная схема дзейнічала ў 2006—2008, калі «Нашу Ніву» выкінулі з кіёскаў і падпіскі.

Калі вы хочаце атрымліваць часопісы (пачынаючы з №7, ад ліпеня), проста зараз перайдзіце па спасылцы і запоўніце гугл-анкету з кантактнымі звесткамі. Трэба ўказаць імя, адрас дастаўкі і тэлефон. Пакуль плаціць нічога не трэба — гэтыя звесткі патрэбныя нам, каб разлічыць наклад наступных нумароў.

Бліжэй да ліпеня запрацуе сайт «Наша крама» (nashakrama.by), на якім можна будзе аплаціць падпіску на любы з часопісаў цалкам на другое паўгоддзе ці на любы з месяцаў. На другое паўгоддзе кошт «Нашай гісторыі» па падпісцы будзе складаць 7 рублёў за нумар (35 рублёў, калі падпісваецеся адразу на паўгода), кошт «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» — па 3 рублі (15 рублёў, калі падпісваецеся адразу на паўгода).

Калі наш сайт запрацуе, мы нагадаем вам, што ўжо можна аформіць падпіску.

У мяне ўжо аформленая падпіска «Белпошты» на май-чэрвень. Я атрымаю часопісы?

Так, «Белпошта» абяцае дастаўляць часопісы да канца паўгоддзя.

Ок, з ліпеня падпішуся ў вас, а што рабіць з чэрвенем?

На чэрвень яшчэ можна падпісацца праз «Белпошту». Вось інструкцыя. На чэрвень вы яшчэ зможаце падпісаць людзей у турмах. 

Ці можна на другое паўгоддзе падпісаць вязняў?

Не, гэта немагчыма. Часопіс ім можна будзе перадаваць толькі праз адваката, са згоды следчага. Але на май-чэрвень часопіс ім яшчэ будзе даходзіць праз падпіску.

І яшчэ раз. Што мне рабіць проста зараз?

1) Перш за ўсё зарэгіструйце сябе і іншых людзей, каго вы хочаце падпісаць, у нашай базе падпісчыкаў.

2) Думайце, дзе набудзеце 4-ы нумар «Нашай Гісторыі» з Якубам Коласам на вокладцы! Ён ужо ёсць у продажы.

Якія прынцыпы часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі19

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Усе навіны →
Усе навіны

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

Хто такі Джэйсан Дэрула, якога прэм’ер Турчын вадзіў па Доме ўрада8

Олівер з ЗША вывучыў беларускую мову, бо даведаўся, што яго продкі з Магілёва58

«Выйшаў з бальніцы з дзвюма адкрытымі ранамі». Беларусу ў Польшчы зрабілі аперацыю, а праз два дні выпісалі12

Расія ўдарыла па некалькіх абласных цэнтрах Украіны

«Дурная выдумка». Макрон падаў у суд на жанчыну, якая назвала яго жонку мужчынам

На Брэстчыне зноў шукаюць магчымасці пазбавіць прыгажэнны помнік ахоўнага статусу. Загад паступіў зверху4

Цела загінулага матацыкліста два дні ляжала на ўзбочыне, бо паліцыі Польшчы і Літвы не змаглі дамовіцца паміж сабой7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі19

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць