Грамадства

У Брэсце з жыхароў шматпавярховіка спагналі 889 рублёў за БЧБ-лоджыі

З таварыства ўласнікаў аднаго са шматпавярховых дамоў Брэста праз суд спагналі 889 рублёў за бел-чырвона-белае падсвятленне пажарных лоджый, паведамляе Tut.by са спасылкай на Генпракуратуру.

Ілюстрацыйнае фота, «Брэсцкая газета»

У шматкватэрным доме на вуліцы Луцкай са жніўня па лістапад мінулага года на пажарных лоджыях мянялі лямпачкі. Пракуратура паведамляе, што гэтым парушаліся патрабаванні будаўнічых нормаў.

Адміністрацыя Маскоўскага раёна Брэста неаднаразова накіроўвала старшыні таварыства ўласнікаў прадпісанні з патрабаваннем вярнуць усё, як было. Аднак гэта ігнаравалася — суд аштрафаваў старшыню.

Пазней пракуратура горада звярнулася ў суд з пазовам аб спагнанні 164 рублёў на карысць камунальнікаў. У такую суму ЖРЭУ ацаніла панесеныя выдаткі па абследаванні сістэмы асвятлення і замене лямпачак.

Суд задаволіў пазоў. Акрамя грошай для камунальнікаў, з таварыства ўласнікаў спагналі яшчэ 725 рублёў дзяржпошліны.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі каштуюць ягады, гародніна і садавіна на «Камароўцы»3

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм9

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»9

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць