22 чэрвеня ў Мінску камісар Еўрасаюза па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра‑Вальднер і міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў абмяняліся тэкстамі мемарандума аб узаемаразуменні ў сферы энергетыкі.

Такім чынам, дакумент, ухвалены 7 мая на саміце Усходняга партнёрства ў Празе, увайшоў у сілу.

Ферэра‑Вальднер назвала гэта «вельмі важным момантам». «Цяпер мы будзем над гэтым працаваць», — дадала яна.

У сваю чаргу, Мартынаў прывітаў еўракамісара ў Беларусі. Паводле яго слоў, «двухбаковыя адносіны знаходзяцца на якасна іншым узроўні, але наперадзе шмат працы для абодвух бакоў». Пра гэта і адбудзецца абмен думкамі падчас сённяшняй сустрэчы, сказаў кіраўнік МЗС.

Пасля пратакольнага здымання перамовы Беніты Ферэра‑Вальднер і Сяргея Мартынава атрымалі працяг за зачыненымі дзвярамі.

Марына Рахлей, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0