«Беларускія НПЗ працуюць у штатным рэжыме. Поўная забяспечанасць унутранага рынку аўтамабільным палівам і палітыка стрымлівання цэнаўтварэння застануцца нязменнымі. Таму экспертныя пазіцыі, што распаўсюджваюцца ў СМІ, аб магчымым дэфіцыце і рэзкім падаражэнні аўтамабільнага паліва безумоўна носяць правакацыйны характар», — сказаў Цішчанка, каментуючы публікацыі ў шэрагу СМІ на фоне паведамленняў аб магчымым прыпыненні паставак нафты на НПЗ «Нафтан» ад буйных расійскіх НК з-за адноўленых санкцый ЗША.

Як паведамлялася, агенцтва Reuters раней са спасылкай на крыніцы ў расійскіх НК перадало, што найбуйнейшыя пастаўшчыкі нафты ў Беларусь — «Раснафта» і «Сургутнафтагаз» могуць адмовіцца ад паставак нафты на «Нафтан», баючыся наступстваў амерыканскіх санкцый у дачыненні да канцэрна «Белнафтахім» і 8 кампаній, якія ўваходзяць у яго склад.

19 красавіка Мінфін ЗША адмяніў мараторый на санкцыі, які дзейнічаў з кастрычніка 2015 года, у дачыненні да канцэрна «Белнафтахім», яго гандлёвага прадстаўніцтва ў ЗША і сямі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад.

Чытайце таксама:
«Гэта можа быць фатальным». Таццяна Манёнак пра імавернае скасаванне паставак расійскай нафты

У Беларусі дзейнічаюць два НПЗ — Нафтан і Мазырскі НПЗ. У 2020 годзе яны перапрацавалі каля 16 млн тон нафты. Патрэбнасці ўнутранага рынку Беларусі ў нафтапрадуктах складаюць 7-8 млн тон штогод.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0