Даўжыня моста — 516 метраў, ён пракладзены над ракой Пайва на вышыні 176 метраў.

Падвесны мост падтрымліваецца сталёвымі тросамі і двума вялізнымі V-падобнымі вежамі.

Парэнчы і насціл выкананы з цвёрдай адкрытай сеткі, таму пад сабой наведвальнікі будуць бачыць цясніну. Пераход праз увесь мост займае каля 10 хвілін.

Будаўніцтва моста, спраектаванага партугальскай студыяй, заняло два гады і завяршылася ў ліпені 2020 года, але з-за пандэміі адкрыццё перанеслі амаль на год. Мост каштаваў 2,3 мільёна еўра.

Для ўсіх наведвальнікаў ён адкрыецца 3 мая, але некаторыя мясцовыя жыхары ўжо паспелі там прайсці. Яны адзначылі, што крыху спалохаліся, ступіўшы на мост, але назвалі такі досвед экстраардынарным.

Мясцовыя ўлады ж адзначылі, што мост здольны зацікавіць розных людзей: аматараў інжынерыі, знаўцаў прыроды, і тых, хто любіць экстрым. Геапарк Арока вядомы сярод аматараў экстрэмальных відаў спорту.

Раней самым доўгім падвесным пешаходным мостам у свеце быў мост Чарльза Куонена ў Швейцарыі працягласцю 494 метры, адкрыты ў 2017 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0