Церніца

Іосіф Несцяровіч разам з жонкай больш за тры дзесяцігоддзі аддаў ансамблю. Ён у 2002 годзе стаў першым, каму было прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». Ансамбль актыўна гастраляваў па Беларусі і за мяжой, атрымаў розныя прэміі.

Родныя Іосіфа Аляксандравіча распавялі, што ў мужа і жонкі Несцяровічаў быў дыягнаставаны каранавірус. Мужчына правёў у бальніцы каля двух тыдняў і памёр у сераду. У даведцы аб смерці — лёгачна-сардэчная недастатковасць і двухбаковая пнеўманія.

Свой творчы шлях Іосіф Несцяровіч пачынаў у ансамблі «Харошкі»: як кажуць сваякі, «разам з Валянцінай Гаявой фактычна ствараў калектыў».

Затым працаваў у Нацыянальным акадэмічным народным хоры імя Цітовіча, а пасля гэтага стаў кіраваць «Церніцай».

— Ён быў такі вясёлы, яму хацелася жыць… Мы ўсе яго чакалі, — кажуць удзельнікі калектыву.