Штотыднёвы аналітычны часопіс падрыхтаваў шэраг матэрыялаў на тэму «малочнай вайны», у тым ліку перадрукаваў артыкул «Советская Белоруссия» «Страшная» месть» і суправадзіў яго рэдакцыйным каментаром.

Апошні нумар штотыднёвага аналітычнага часопісу «КоммерсантЪ-Власть» выйшаў з фотаздымкам А. Лукашэнкі на вокладцы. У нумары змешчана некалькі артыкулаў на тэму «малочнай вайны». Артыкул «Дванаццацігадовая вайна» нагадвае пра складанасці ва ўзаемаадносінах паміж краінамі і падае іх у выглядзе серыі з шасці футбольных матчаў. Аўтар тэксту «А у вас бананы атручаныя» падзяліўся ўражаннямі пра паездку да сваякоў у Беларусь у разгар «баявых дзеянняў». І галоўны, бадай, матэрыял на тэму малака — «Страшная» помста». У газетах хлусіць не будуць. Часопіс перадрукаваў з купюрамі артыкул «Советской Белоруссіі» «Страшная» месть» і суправадзіў яго рэдакцыйным каментаром.

У каментары гаворыцца, што пад псеўданімам Павел Старадуб (аўтар «Страшнай» помсты») хаваецца галоўны рэдактар «Советской Белоруссиі» Павел Якубовіч.

«Павел Якубовіч, які бярэцца за пяро толькі ў выключна важных выпадках, таксама падпісвае свае злабадзённыя артыкулы псеўданімамі Сігізмунд Пушысты і Ксенафонт Суперфасфатаў.

Пад апошнім імем 6 сакавіка гэтага году ў «Советской Белоруссии» выйшаў артыкул «Шмат у нас дзіковінаў, кожны дзівак — Бетховен» — піша выданне і нагадвае, што пасля таго артыкула пайшла з жыцця адна з фігурантак таго фельетону — салігорская праваабаронца Яня Палякова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?