Грамадства

«Няхай пасхальная радасць у цяперашні трывожны час»: каталіцкі біскуп Алег Буткевіч павіншаваў праваслаўных з Вялікаднем

Напярэдадні свята Вялікадня, які вернікі БПЦ адзначаюць 2 мая, старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч скіраваў святочнае віншаванне і пажаданні праваслаўным, піша catholic.by.

Catholic.by суправадзіў віншаванне такой ілюстрацыяй

У лісце, адрасаваным Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату піша:

Ваша Высокапраасвяшчэнства!

Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў і ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі дазвольце скіраваць Вам, а ў Вашай асобе — усім верным сынам і дочкам Беларускай Праваслаўнай Царквы шчырае віншаванне са Збаўчым Святам Уваскрэсення Хрыстова.

Уваскрослы Госпад, разбурыўшы сваёю смерцю падступнае зло старадаўняга ворага і зрынуўшы ўладу смерці, вядзе за сабою новы выбраны народ, абмыты Яго Найдаражэйшаю Крывёю ад усіх правінаў, пачынаючы ад граху нашых прабацькоў Адама і Евы. Таму радуецца ўсё нябеснае войска, а людзі, адроджаныя ў таінстве святога хрышчэння, па ўсёй зямлі ўзносяць спеў хвалы свайму Пераможнаму Валадару.

Няхай жа гэтая пасхальная радасць у цяперашні трывожны час напоўніць сэрцы ўсіх братоў і сясцёр, дзяцей нашай роднай Бацькаўшчыны, няхай умацуе іх у веры і надзеі на канчатковую перамогу Божага дабра над усялякім злом і з’яднае нас у любові Хрыста Уваскрослага!

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

З братняй любоўю ў Госпадзе,
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

У Польшчы знайшлі вялікае радовішча нафты і прыроднага газу17

Германія перадасць Украіне пяць сістэм Patriot

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць