Як адзначае The Times of India, ужо дзесятыя суткі запар штодзённы прырост новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі перавышае 300 тысяч.

З верасня па люты тэмпы распаўсюджвання эпідэміі ў Індыі зніжаліся, дасягнуўшы на мінімуме 9 тысяч новых выпадкаў у суткі. Аднак з канца лютага пачаўся імклівы рост колькасці выпадкаў, што дало падставу прэм'ер-міністру Нарэндра Модзі заявіць пра «каранавірусны шторм».

Па абсалютнай колькасці дыягнаставаных выпадкаў COVID Індыя знаходзіцца на другім месцы ў свеце, саступаючы толькі ЗША, дзе зафіксавалі больш за 33 млн хворых.

У адносным вымярэнні Індыя займае 114 месца ў свеце — 13 776 заражэнняў на 1 млн жыхароў.

Беларусь на 76-м месцы, у нас 37 975 на 1 млн выпадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0