Нацбанк пашырыў валютны калідор з +/-5 працэнтаў да +/-10 працэнтаў.

Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе Нацбанка, распаўсюджаным 22 чэрвеня.

У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца

«Нацбанк сумесна з урадам Рэспублікі Беларусь працягвае рэалізацыю ўсіх неабходных абарончых захадаў па абмежаванні ўплыву сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу на эканоміку краіны. Нягледзячы на некаторыя прыкметы стабілізацыі эканомік шэрагу краін, захоўваюцца нявызначанасць у развіцці сусветнай эканомікі ў цэлым і рызыкі вонкаваэканамічнага асяроддзя. Прысутнічае высокая ўзаемная няўстойлівасць сусветных валют.

У гэтых умовах Нацыянальны банк прыйшоў да высновы пра мэтазгоднасць змянення межаў дапушчальных ваганняў курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют

з +/-5 да +/- 10 працэнтаў. Цяпер гэтыя межы складаюць ад 864 да 1056 рублёў, або пашыраныя на 48 рублёў у абодва бакі».

Нацбанк тлумачыць пашырэнне калідора неабходнасцю больш гнуткай рэакцыі курсавай палітыкі ў выпадку з'яўлення дадатковых неспрыяльных вонкавых фактараў, зазначаючы, што цяпер «перадумовы для значных ваганняў валютнага курсу адсутнічаюць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0