Фонд культурнай салідарнасці працягвае бардаўскую серыю анлайн-фэсту #АртыстыПерамогі і запрашае на імпрэзу да аднаго з самых выбітных музыкаў сучаснасці Зміцера Вайцюшкевіча.

Галоўны рамантык беларускай песні, як яго называюць, а 20-й па менскім часе выканае новыя і лепшыя творы са сваёй багатай творчай скарбонкі — на рахунку спевака і кампазітара больш за 20 сольных альбомаў і праграм на вершы беларускіх і замежных паэтаў.

Паглядзець анлайн-канцэрт можна тут

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?