Аўкцыён «Самыя высакародныя нумары» прайшоў у суботу, 1 мая, паведамляе Khaleej Times. На ім выстаўляліся асаблівыя аўтамабільныя і мабільныя нумары.

Сярод іншага ўдзельнікі атрымалі магчымасць набыць прэстыжны адназначны аўтамабільны нумар AA9 і тры двухзначныя — U31, T38 і E51.

АА9 пайшоў з малатка за рэкордныя 38 мільёнаў дырхамаў (блізу 10,3 мільёна даляраў) і стаў самым дарагім аўтамабільным нумарам у свеце.

Таксама на таргі былі выстаўленыя пяць эксклюзіўных мабільных нумароў кампаніі Etisalat: 056999999, 05699993, 0549999993, 0565555556 і 0545555558.

Паведамляецца, што ў аўкцыёне ўзялі ўдзел некалькі філантропаў, заўважных дзеячаў і бізнэсоўцаў.

Усе атрыманыя з аўкцыёну сродкі пойдуць на дабрачыннасць: за гэтыя грошы ў межах кампаніі «100 мільёнаў абедаў» збяруць харчовыя пасылкі для людзей у цяжкім сацыяльным становішчы ў 30 краінах свету ў гонар святога месяца Рамадана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0