Общество

Северинец — митрополиту Вениамину: А если сегодня кто-то использует в политических целях мантию архиерея? Мы что, и ее запретим?

Северинец написал второе письмо-обращение к митрополиту Вениамину. В ответ на первое письмо Павла Северинца, который просил заступиться за бело-красно-белый флаг, митрополит сказал, что чтобы флаг не признали экстремистским, достаточно не использовать его в политических целях.

Павел Северинец, фото Надежды Бужан

«Мір Вам, Ваша Высокапраасвяшчэнства!

Найперш, дзякуй Вам за тое, што Вы знайшлі час і магчымасць адказаць на мой ліст. Многія казалі: «адказу не будзе». Ваш допіс сведчыць пра тое, што і Вы разважаеце над лёсам Беларусі. Тым больш цяпер, у час Вялікага посту, калі нам належыць выпрабоўваць свае сэрцы, адкрыць іх ачышчальнаму дзеянню Святога Духа, выпростваць свае шляхі і імкнуцца да праўды ды Святасці Божай.

Вось жа, у святле Божай праўды не магу прыняць некаторыя выказаныя Вамі думкі.

Вы пішаце: «Сапраўды, праваслаўныя архіерэі маюць на сваёй мантыі бел-чырвона-белыя палоскі — «струмяні», якія служаць напамінам пра Прачыстую кроў Спасіцеля на белай Плашчаніцы. Але дадзенае спалучэнне колераў тканіны стала выкарыстоўвацца, акрамя названага вышэй выпадку, не з рэлігійнай, а з палітычнай мэтай».

Такім чынам, Вы ўсё-такі прызнаеце, што спалучэнне белага, чырвонага і белага — гэта сімвал Прачыстай Крыві Збаўцы Ісуса на белай Плашчаніцы. Добра. Навукоўцы (напрыклад, гісторыкі, супрацоўнікі Акадэміі Навук Беларусі Андрэй Унучак і Юрый Бачышча) пацвярджаюць, што менавіта гэты сімвал за 1000 гадоў гісторыі Беларусі стаў нашым нацыянальным сцягам (а ў 1918-м і 1991—1995-м быў прызнаны дзяржаўным) — і што ён выяўляе менавіта Уваскрасенне Хрыста. 103 гады таму Свяцейшы Патрыярх Ціхан падтрымаў і блаславіў Беларускую Народную Рэспубліку пад бел-чырвона-белым сцягам, а ў 1995 годзе светлай памяці Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт вызнаў дзяржаўны сцяг сімвалам Крыві Хрыста на белай Плашчаніцы.

Дык у чым жа рэч, Ваша Высокапраасвяшчэнства? У тым, што хтосьці выкарыстоўвае бел-чырвона-белы сцяг у палітычных мэтах? А калі сёння хтосьці выкарыстоўвае ў палітычных мэтах, скажам, мантыю архіерэя? Мы што, і яе забаронім? Ці наогул забаронім Самога Хрыста, як спрабавалі зрабіць камуністы ў Савецкім Саюзе?

Пасля таго, як абураны беззаконнем і злачынствамі беларускі народ, узяў сцяг Хрыста як сімвал праўды, свабоды, справядлівасці — узняў як крык да неба, як надзею, як малітву, урэшце! — забаронім?.. Ды камяні ж загалосяць, Ваша Высокапраасвяшчэнства!

Вы пішаце пра палітыку. Наш Госпад і Збаўца Ісус Хрыстос быў укрыжаваны ў выніку сфабрыкаванага палітычнага абвінавачвання (маўляў, называў Сябе Царом Юдэйскім — а значыць, праціўнік кесара — Евангелле паводле Іаана, 19:12,15).

За апошнія сто гадоў у Беларусі камуністы засудзілі ды растралялі сотні праваслаўных святроў, у тым ліку архіерэяў. За што? За «палітычную дзейнасць» — «антысавецкую агітацыю» і «контррэвалюцыю». Не за «рэлігію» — за «палітыку». Дзясяткі з іх ужо кананізаваныя Беларускай Праваслаўнай Царквой, як Вы ведаеце. Іх знішчалі, каб яны не займаліся «палітыкай» — не выкрывалі зло следам за Хрыстом. А хто сёння творыць беззаконне ў Беларусі? Ставіць помнікі Сталіну, выкарчоўвае крыжы ў Курапатах і ламае жыцці тысячаў беларусаў? Тыя, хто ўхваляе савецкую эпоху бязбожжа. Няўжо Вы — з імі?

Гаворка тут не толькі пра сімвалы, як Вы разумееце, Ваша Высокапраасвяшчэнства. Гаворка пра вялізную адказнасць Царквы — і Вас асабіста як прадстаяцеля — за тое, што адбываецца ў Беларусі. На небе Госпад не з каго іншага, а з нас, хрысціянаў, спытае за гэтую зямлю. З кім вы былі тады, спытае Госпад кожнага з нас. З Хрыстом? З яго народам? Ці з тымі, хто тварыў беззаконне? З князем веку гэтага?

Бойцеся Бога — і больш нікога!

Зычу, каб у астатнія дні Вялікага посту, дні пакутаў Збаўчы Вы адкрылі сэрца не страху, але Богу.

Укрыжаваны Збаўца свету ўваскрос — і пакінуў людзям белую Плашчаніцу са следам Сваёй Прачыстай Крыві, як знак перамогі над злом, страхам і смерцю.

Дай Бог, каб Ён уваскрос у Вашым сэрцы — а таксама ў сэрцах тых, хто палюбіў не святло, а цемру.

Хрыстос Уваскрос — і Беларусь уваскрэсне!»

Комментарии

 
Нажатие кнопки «Добавить комментарий» означает согласие с рекомендациями по обсуждению.

Сейчас читают

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперша из Беларуси записала ответ Инстасамке. Молодежь массово снимает под него тиктоки19

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперша из Беларуси записала ответ Инстасамке. Молодежь массово снимает под него тиктоки

Все новости →
Все новости

Оливер из США выучил белорусский язык, потому что узнал, что его предки из Могилева58

В Амурской области России исчез самолет с 49 людьми на борту

Крутого айтишника, который вернулся из Грузии, осудили по четырем политическим статьям10

Два маленьких брата получили сильные ожоги при растапливании бани

Ходит легенда, что Оззи Осборн откусил голову живой летучей мыши. А что же произошло на самом деле?2

«Вышел из больницы с двумя открытыми ранами». Белорусу в Польше сделали операцию, а через два дня выписали12

Россия нанесла удары по нескольким областным центрам Украины

На Брестчине снова ищут возможности лишить красивейший памятник охранного статуса. Приказ поступил сверху4

Тело погибшего мотоциклиста два дня лежало на обочине, потому что полиция Польши и Литвы не смогли договориться между собой7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперша из Беларуси записала ответ Инстасамке. Молодежь массово снимает под него тиктоки19

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперша из Беларуси записала ответ Инстасамке. Молодежь массово снимает под него тиктоки

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць