Мікалай Карпянкоў

«Наогул, усё гэта падобна да змовы ашуканцаў — не нацыянальных герояў і рэвалюцыянераў, якія хочуць штосьці змяніць, чаго б гэта ні каштавала, пабудаваць шчаслівую дзяржаву і ашчаслівіць усіх грамадзян Рэспублікі Беларусь. Не, яны не падобныя ні да рэвалюцыянераў, ні да герояў, якія гатовыя ахвяраваць сабой. Гэта дробныя ашуканцы, крадуны, кожны хоча ўнесці нейкую сваю прапанову, сваю тэму, толькі каб гэтая тэма атрымала фінансаванне. Гэта як злодзеі, якія хочуць абкрасці адзін аднаго. І вось яны сядзяць і абмяркоўваюць, як яны заблакуюць Мінск, заблакуюць ўнутраныя войскі, а лепш цэлы Мінск.

Таму ўсё гэта ашуканскія тэмы з адной толькі мэтай — перахапіць фінансавыя патокі, вывесці іх на сябе пад нейкія неверагодныя тэмы і подкупы людзей, якія будуць ім дапамагаць. Грошы гэтыя падзяліць, яны растворацца, сыдуць у нікуды, і ім не трэба будзе даваць справаздачу, таму што такія ж глабальныя цэны», — сказаў Карпянкоў.

Таксама ён звярнуўся да пратэстоўцаў.

«Тым, хто радыкалізаваўся, я адно скажу: калі вы што-небудзь паспрабуеце зрабіць ці распачаць не толькі сваімі дзеяннямі, думкамі і планамі, мы вас усіх абясшкодзім. Вы атрымаеце суровае пакаранне па законе. Не выключана, што калі дзесьці будзе пяройдзеная нейкая мяжа, то і палонных у гэтай сітуацыі не будзе», — заявіў ён.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?