«Вецер сціхне да канца дня». У МНС распавялі, калі чакаць паляпшэння надвор'я
У некаторых населеных пунктах Беларусі вецер пашкодзіў канструкцыі і выклікаў падзенне дрэў. Чакаецца, што ўмовы надвор'я палепшацца да канца дня, паведамілі ў прэс-службе МНС.
Як адзначылі ў ведамстве, дапамога ратавальнікаў пакуль не патрабуецца, аднак у выпадку ўзнікнення небяспечных сітуацый варта патэлефанаваць 101 або 112. Акрамя таго, грамадзян просяць трымацца ўдалечыні ад няўстойлівых канструкцый.
Сіноптыкі абвясцілі 3 мая аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру парывамі 15-20 м/с.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ