Еўракамісія прапануе пускаць у Еўрасаюз замежнікаў, якія зрабілі прышчэпку ад каранавіруса. Але не «Спутнікам»
Еўракамісія прапанавала аслабіць абмежаванні на ўезд у Еўрасаюз для замежнікаў.
Прапануецца пускаць не толькі тых, хто прыязджае з краін з добрай эпідэміялагічнай сітуацыяй, але і тых, хто вакцынаваўся прэпаратамі, ухваленымі ў Еўрасаюзе.
Гэта AstraZeneca, Pfizer, Moderna і Johnson & Johnson. А вось расійскага «Спутніка» ў спісе няма.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ