«З жахам даведаўся пра падатак на выезд з краіны! Падобна, перасталі думаць не толькі пра заўтра, але і пра сёння. Жывуць па прынцыпе: нам бы ноч прастаяць, ды дзень пратрымацца. Я калісьці пісаў і параўноўваў Беларусь пры цяперашняй уладзе з наркаманам. Цяпер гэтая карцінка яшчэ больш пагоршылася. Для іх ужо не засталося нічога святога (я маю на ўвазе тых, хто трымаецца за крэсла скурчанымі пальцамі). Ніколі б не паверыў, што ў XXI стагоддзі ў цэнтры Еўропы магчымая такая сітуацыя. Хоць пасля Крыма я ўжо перастаў казаць: «Гэтага не можа быць». Гэтыя словы дастасавальныя да ўсяго. Аказваецца, можа быць што заўгодна…» — напісаў палітвязень.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?