Грамадства

Прэзідэнт Польшчы напісаў ліст зняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 2 мая напісаў ліст палякам, зняволеным у Беларусі. Сярод тых, каму накіраваны ліст, — журналіст Анджэй Пачобут, піша БАЖ.

Ліст Анджэя Дуды з пажаданнямі з нагоды Дня польскай дыяспары і палякаў за мяжой (так званага Дня Палоніі) павінны атрымаць актывісты польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі, якія апынуліся за кратамі ў Мінску.

Прэзідэнт Польшчы звярнуўся з лістом да арыштаваных актывістаў Саюза палякаў Беларусі: Анджалікі Борыс, Ірэны Бярнацкай, Марыі Цішкоўскай і Анджэя Пачобута, а таксама да Ганны Панішавай — прэзідэнта Форума польскіх мясцовых ініцыятыў з Брэста.

У лісце з нагоды Дня Палоніі Анджэй Дуда выказвае сваю салідарнасць з усімі людзьмі, якіх пераследуюць у Беларусі па нацыянальных і палітычных прыкметах.

«Вы з’яўляецеся прыкладам еднасці паміж палякамі ды беларусамі, якія ствараюць і змагаюцца за незалежную Беларусь. Палякі, што жывуць на Беларусі, з’яўляюцца неад’емнай часткай беларускага грамадства, і яны паўнапраўныя грамадзяне Беларусі.

Таму яны маюць права на свабоду, каб далей будаваць незалежную і дэмакратычную Беларусь, а таксама дапамагаць кантактамі паміж нашымі дзяржавамі і народамі», — піша ў лісце прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Ліст накіраваны ў Мінск, у СІЗА № 1, дзе знаходзяцца Анджэй Пачобут і іншыя прадстаўнікі польскіх арганізацый, затрыманыя ў сакавіку 2021 года.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах5

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыянеры стралялі ў нагу вяскоўцу, які ішоў на іх з нажом2

Жанчына праглынула асу разам з газіроўкай і ледзь не памерла1

Зянковіч расказаў, як у СІЗА паклаў пад вядро газету з партрэтам Лукашэнкі і пісаў тлумачальную2

Ксяндза Генрыха Акалатовіча вярнулі ў калонію

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы3

Кожныя два метры — пераход. Сюрпрыз для веласіпедыстаў у Мінску1

Сырскі папрасіў Трампа дапамагчы Украіне перанесці вайну на тэрыторыю Расіі7

Ва ўкраінскі палон трапіў 58-гадовы беларус, што ваяваў на баку Расіі8

А цяпер так можна? Як гісторык трапіў у Wargaming, замацаваўся ў ІТ і ўжо не баіцца ні крызісаў, ні ШІ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах5

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць