Гэтым разам нумар «Нашай гісторыі» пачынаецца артыкулам пра тры гады зняволення на Валадарцы Якуба Коласа. Класік трапіў туды за ўдзел у «несанкцыянаваным сходзе» настаўнікаў Міншчыны. Найлепшыя творы беларускага генія — «Новая зямля» і «Сымон-музыка» — ствараліся менавіта ў мінскай каталажцы. Прычым генію даводзілася хаваць рукапісы ад турэмшчыкаў у барадзе, якую ён па маладосці насіў.

А вось яшчэ артыкулы свежага нумару «Нашай гісторыі» (4/2021):

— У 18 гадоў ён трапіў у Асвенцім, у 24 гады — у камуністычную турму. А ў 73 гады стаў міністрам замежных спраў свабоднай Польшчы. Пра неймавернае жыццё Уладзіслава Барташэўскага піша беларус з Падляшша Тамаш Суліма.

Швейцарыя. Праз рэферэндум тут вырашаецца абсалютна ўсё: ад уступлення ў Еўрасаюз да захавання рог у кароў (тэкст напісаў былы часовы павераны ў справах Беларусі ў Швейцарыі Павел Мацукевіч).

Махатма Гандзі — чалавек, які мірным пратэстам здабыў незалежнасць для Індыі. Яго біяграфію напісала кандыдатка гістарычных навук Паўліна Скурко.

— Гісторыя пра крадзеж царкоўнага серабра з Магілёва XVII стагоддзя — жывы дэтэктыў.

— Белы Ковель, загадкавы і безабаронны — пра што думалі магнаты з Вільні, калі будавалі барочны замак без абарончых валоў і бастыёнаў так блізка да мяжы з Масковіяй, расказвае выдатны экскурсавод Цімох Акудовіч.

Турыстычныя кірункі: Фларэнцыя і Кюрасаа.

Кухня: стэйк па-фларэнтыйску, бутэрброды lampredotto, сыр Emmental, бульбяныя Rösti са Швейцарыі, смажаныя бананы з Кюрасаа.

Гісторыю культуры піша Сяргей Астанковіч: памешчык-нашанівец. Па слядах Язэпа Бурачка — стваральніка аднаго з першых слоўнікаў беларускай мовы Язэпа Ціхінскага.

Гэты нумар часопіса можна набыць у кнігарнях, у некаторых супермаркетах, на некаторых поштах і ў прыватных распаўсюднікаў. А ў Магілёўскай вобласці — у шапіках «Саюздрука». 

Вось спіс кнігарань. 

Мінск

  • «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)
  • Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45
  • «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)
  • «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9) ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

Анлайн праз: Mmkut.by, Kniganosha.by, Halijafy.by, Knihi.by, Kniger.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня». 

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10) ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Нагадваем, што наш часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

На чэрвень яшчэ можна падпісацца аж да канца 26 мая — падпісны індэкс 00469. З другога паўгоддзя «Нашу гісторыю» выкідаюць з «Белпошты», таму мы запусцім уласную сістэму падпіскі.

Падобная схема дзейнічала ў 2006—2008, калі «Нашу Ніву» выкінулі з кіёскаў і падпіскі.

Калі вы хочаце атрымліваць часопісы (пачынаючы з №7, ад ліпеня), проста зараз перайдзіце па спасылцы і запоўніце гугл-анкету з кантактнымі звесткамі. Трэба ўказаць імя, адрас дастаўкі і тэлефон. Пакуль плаціць нічога не трэба — гэтыя звесткі патрэбныя нам, каб разлічыць наклад наступных нумароў.

Бліжэй да ліпеня запрацуе сайт «Наша крама» (nashakrama.by), на якім можна будзе аплаціць падпіску на любы з часопісаў цалкам на другое паўгоддзе ці на любы з месяцаў. На другое паўгоддзе кошт «Нашай гісторыі» па падпісцы будзе складаць 7 рублёў за нумар (35 рублёў, калі падпісваецеся адразу на паўгода), кошт «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» — па 3 рублі (15 рублёў, калі падпісваецеся адразу на паўгода).

Калі наш сайт запрацуе, мы нагадаем вам, што ўжо можна аформіць падпіску.

У мяне ўжо аформленая падпіска «Белпошты» на май-чэрвень. Я атрымаю часопісы?

Так, «Белпошта» абяцае дастаўляць часопісы да канца паўгоддзя.

Ок, з ліпеня падпішуся ў вас, а што рабіць з чэрвенем?

На чэрвень яшчэ можна падпісацца праз «Белпошту». Вось інструкцыя. На чэрвень вы яшчэ зможаце падпісаць людзей у турмах. 

Ці можна на другое паўгоддзе падпісаць вязняў?

Не, гэта немагчыма. Часопіс ім можна будзе перадаваць толькі праз адваката, са згоды следчага. Але на май-чэрвень часопіс ім яшчэ будзе даходзіць праз падпіску.

І яшчэ раз. Што мне рабіць проста зараз?

1) Перш за ўсё зарэгіструйце сябе і іншых людзей, каго вы хочаце падпісаць, у нашай базе падпісчыкаў.

2) Думайце, дзе набудзеце 4-ы нумар «Нашай Гісторыі» з Якубам Коласам на вокладцы! Ён ужо ёсць у продажы.

Якія прынцыпы часопіса

Мы робім навукова-папулярны часопіс. Гэта значыцца, што ён арыентаваны на простага чытача, а не навукоўцаў. Наш падыход — гісторыя простымі словамі.

Мы задумалі яго як часопіс, які будзе яднаць, а не дзяліць. Акрамя таго, нам важныя сістэмнасць, аб’ектыўнасць і гістарызм. Нам важна пісаць без міфалогіі і містыфікацый, бо толькі праўда цікавая.

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?