«Гэта дадатковая гарантыя для забеспячэння бяспекі не толькі Сюнікскай вобласці, але і Арменіі», — заявіў ён. Па словах Пашыняна, абарону ўсіх межаў краіны ажыццяўляе армяна-расійская сумесная групоўка войскаў.

Сюнікская вобласць мяжуе ў тым ліку з раёнамі Нагорнага Карабаха, якія былі занятыя азербайджанскай арміяй падчас узброенага канфлікту ў канцы мінулага года. Пра тое, што Арменія вядзе з Расіяй перамовы аб стварэнні там новага апорнага пункта расійскай базы, Пашынян паведаміў у пачатку красавіка.

За некалькі дзён да гэтага Пашынян сустрэўся ў Крамлі з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

102-я вайсковая база складаецца з некалькіх гарнізонаў (у Гюмры і Ерэване). Колькасць асабовага складу — каля 4 тысяч чалавек. Яна абсталяваная зенітна-ракетнымі комплексамі С-300, знішчальнікамі Міг-29, верталётамі Мі-24П і Мі-8МТ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0