Паводле звестак Reuters, пацярпелі больш за 70 чалавек, некаторыя заблакаваныя ў вагонах, піша ТАСС.

Інцыдэнт адбыўся на 12-й лініі метрапалітэна Мехіка 3 мая ў 22:25 паводле мясцовага часу паміж станцыямі «Алівас» і «Тэсонка». Два вагоны ўпалі з вышыні каля дзесяці метраў.

Па словах адной з пацярпелых, людзі пачалі самастойна выбірацца з вагона, які ўпаў, прыкладна праз 15 хвілін пасля абвальвання моста.

Таксама відавочцы паведамляюць, што ў цягніку было вельмі шмат пасажыраў. Цягнікі FE-12, якія выкарыстоўваюцца на уведзенай у эксплуатацыю ў 2012 годзе лініі, месцяць 1471 пасажыра.

Правядзенне выратавальнай аперацыі на месцы абвалу метромоста было абцяжарана з-за пагрозы падзення некалькіх вагонаў метро, якія завіслі над зямлёй. Цяпер выратавальная аперацыя завершана, аднак на месцы яшчэ працуюць дактары, паліцыя і вайскоўцы. 

Пасля інцыдэнту пройдзе праверка ўсіх канструкцый 12-й лініі метро ў Мехіка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?