Грамадства

«Квіткі ў Мінск для Ціханоўскай былі набытыя да таго, як ёй выставілі абвінавачанне ў тэрарызме»

У мінулыя выхадныя ў інтэрнэце з'явіліся фатаграфіі авіябілетаў з Вільні ў Мінск на 2 мая на імя Святланы Ціханоўскай і яе дарадцы па міжнародных пытаннях Франака Вячоркі. У каментары «Нашай Ніве» Франак патлумачыў, як так здарылася. 

«Тыя квіткі былі набытыя ў сакавіку. Гэта старая гісторыя, яна ўжо неактуальная. Квіткі былі набытыя да таго, як Ціханоўскай выставілі абвінавачанне ў тэрарызме. Тым не менш хачу запэўніць, што ў Беларусь мы абавязкова вернемся». 

Франак Вячорка таксама абверг версію расійскага тэлеграм-канала «Нязыгар» пра тое, што Ціханоўская і Вячорка гатовыя былі прыехаць у Беларусь, каб прызнаць легітымнасць Лукашэнкі. 

— Гэта трызненне. Спыняць барацьбу і ісці на фальшывыя ўгоды мы не будзем. Гэтаксама ніхто прызнаваць Лукашэнку не збіраецца. Гаворка можа ісці толькі пра новыя выбары, у якіх Лукашэнка наўрад ці будзе ўдзельнічаць.

Чытайце таксама. Ці пачнуцца перамовы Ціханоўскай з Лукашэнкам у маі? Адказвае Франак Вячорка

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну15

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы2

Мінская мастачка стварыла ШІ-анімацыю з Сімпсанамі ў Брэсце2

Украінскі ўхіліст ад войска расказаў, як з ім абыходзіліся гомельскія памежнікі5

У Швейцарыі заўважылі цэлую групу турыстаў у нацысцкай форме8

Вытворца лялек Лабубу абышоў па сваёй капіталізацыі «Газпрам»2

Навошта мужчыны шлюць жанчынам дыкпікі?22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы2

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць