У Гомельскай вобласці ўводзяць збор за выезд ва Украіну на машыне
Гомельскі абласны Савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб увядзенні мясцовага збору пры выездзе з краіны. За кожны выезд за мяжу кіроўцы будуць плаціць адну базавую велічыню, піша Tut.by са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Дзейнічаць збор будзе да 1 студзеня 2023 года.
Рашэнне ўступае ў сілу з 1 чэрвеня і ўзгоднена з Дзяржаўным памежным камітэтам і Дзяржаўным мытным камітэтам.
Раней такое рашэнне было прынята ў Гродзенскай вобласці. Яно зараз праходзіць узгадненне ў Міністэрстве юстыцыі.
Збор на выезд за мяжу будзе распаўсюджвацца на ўсе аўтамабілі, максімальная маса якіх не перавышае 5 тон. Пры гэтым няма розніцы, колькі пасажыраў у транспартным сродку: адна машына — адна базавая (29 рублёў).
Збор закране толькі тых, хто едзе з Гомельскай вобласці ва Украіну. Ездзіць у Расію можна будзе без выплаты збору.
Кіроўцы, якія едуць на пахаванне членаў сям'і і блізкіх сваякоў, ад збору будуць вызваляцца. Таксама бясплатна перасекчы мяжу змогуць ветэраны, інваліды I і II групы, а таксама суправаджаючыя іх асобы, ліквідатары катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, асобы, якія выязджаюць на лячэнне ў санаторыі. Вызваленыя ад збору таксама тыя, хто перасякае мяжу ў пунктах спрошчанага пропуску.
Акрамя таго, збор не тычыцца грузаў і спецыялістаў Чарнобыльскай АЭС і прадпрыемстваў, якія працуюць у зоне адчужэння.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс

«Калі Расія нападзе на NATO, Калінінград будзе знішчаны ў першыя ж гадзіны. Але могуць прайсці два тыдні, перш чым дадатковыя сілы прыбудуць у Літву» — генерал Бэн Ходжэс
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары