Грамадства

Справу Ціханоўскага перадалі ў Вярхоўны суд

Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу Сяргея Ціханоўскага. Па ёй праходзяць таксама Ігар Лосік, Мікалай Статкевіч і іншыя фігуранты.

Згодна з матэрыяламі справы Ціханоўскі, Статкевіч, а таксама прыцягнутыя імі Сакаў, Папоў, Лосік, Цыгановіч і іншыя грамадзяне «з чэрвеня 2019 года планавалі арганізацыю масавых беспарадкаў на тэрыторыі краіны ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў».

«Для дасягнення сваіх мэтаў яны выкарыстоўвалі сучасныя паліттэхналогіі, каб стварыць у насельніцтва недавер і негатыўнае стаўленне да прадстаўнікоў дзяржаўных органаў», — паведамляе пракуратура.

Ціханоўскага і яго атачэнне, у прыватнасці, абвінавачваюць у правядзенні незаконных масавых мерапрыемстваў у Мінску, Брэсце, Гродне, Магілёве, Салігорску, Міёрах і іншых гарадах «пад рознымі падставамі, у тым ліку для збору подпісаў за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь».

У паведамленні Генпракуратуры згадваецца і ператрус у садовым доміку ў Гомельскім раёне, які Ціханоўскі выкарыстаў для працы і жыхарства: «Выяўлены і канфіскаваныя 900 300 даляраў ЗША, пнеўматычны пісталет і пнеўматычны аўтамат. Характар упакоўкі значнай часткі грошай, серыйнасць нумароў банкнот у пачках паказвалі на іх аднамомантавае атрыманне ў банкаўскіх або іншых фінансавых арганізацыях».

На думку пракуратуры ў выніку дзеянняў Ціханоўскага і яго саўдзельнікаў дзяржаве нанесены ўрон на суму больш за 3 млн рублёў.

На маёмасць абвінавачваных накладзены арышт на суму звыш за 2 млн рублёў. Пракуратура ў рамках крымінальнай справы прад'явіла да абвінавачаных пазоў аб кампенсацыі шкоды.

Асаблівасць Вярхоўнага суда ў тым, што калі справу разглядае ён, то прысуд уступае ў сілу адразу. Апеляцыя не прадугледжваецца, таму ўжо на наступны дзень пасля прысуду асуджаных могуць адправіць у калоніі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах5

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

«Звольнілася пасля яго прапановы зрабіць пластыку грудзей». Жанчына расказала, як працавала асабістай памочніцай шэйха4

Міліцыянеры стралялі ў нагу вяскоўцу, які ішоў на іх з нажом2

Жанчына праглынула асу разам з газіроўкай і ледзь не памерла1

Зянковіч расказаў, як у СІЗА паклаў пад вядро газету з партрэтам Лукашэнкі і пісаў тлумачальную2

Ксяндза Генрыха Акалатовіча вярнулі ў калонію

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы3

Кожныя два метры — пераход. Сюрпрыз для веласіпедыстаў у Мінску1

Сырскі папрасіў Трампа дапамагчы Украіне перанесці вайну на тэрыторыю Расіі7

Ва ўкраінскі палон трапіў 58-гадовы беларус, што ваяваў на баку Расіі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах5

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць